|
Музей знаходзіцца ў цудоўным будынку, так званым "Доме масонаў". Рэстаўрацыя будынку працягвалася амаль дзесяць гадоў, у гэты час збіралі і экспанаты для будучага музея. Зараз экспанатаў няшмат, але ўражанні ад наведвання музея цалкам станоўчыя. Цікава паглядзець і на сам будынак пасля рэстаўрацыі.
Адрас: Музычны завулак, 5
працуе з 10 да 17, акрамя суботы і нядзелі
Уваход пакуль што бясплатны
|
ФІЛІЯЛЫ
Гасцёўня Уладзіслава Галубка |
Старавіленская, 14 |
|
| Музей С. Манюшкі |
Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, вёска Убель |
| Фонды складаюць 700 адзінак захавання, з іх 300 асноўнага і 400 - навукова-дапаможнага. За апошнія 3 гады музей наведала 2600 чалавек.
|
Музей-палац М. Агінскага |
Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, вёска Залессе |
| У музеі працуе дзіцячая тэатральна-музычная студыя "Альтанка". На гэты момант дзейнічае выстаўка рода Агінскіх. За апошнія 3 гады музей наведала 4884 чалавекі.
|
|
|
|
|
|
ПЛАНУЕЦЦА
Распачата будаўніцтва музея Ігната Буйніцкага (Віцебская вобласць, вёска Празарокі)
У 2003 годзе плануеца сумесная выстава з фондаў музеяў Беларусі (Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, Гродзенскага абласнога краязнаўчага музея, Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі, Нацыянальнага мастацкага музея, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы ды інш.)
|